22 мая 2017 г. на базе ўстановы адукацыі "Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі" адбылася цырымонія падпісання Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Эквадор аб прызнанні дакументаў аб адукацыі і дыпломаў аб вышэйшай адукацыі.
За Урад Рэспублікі Беларусь пагадненне падпісаў Міністр адукацыі І. В. Карпенка, за Урад Рэспублікі Эквадор — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Эквадор у Рэспубліцы Беларусь К. Ларрэа. У цырымоніі падпісання таксама ўдзельнічала кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь.
Па заканчэнні мерапрыемства адбыўся канцэрт беларуска-эквадорскай дружбы. У канцэрце прадставілі свае творчыя нумары музычныя калектывы з Беларусі, Эквадора і Венесуэлы.
Мерапрыемства наведалі студэнты 3 курса факультэта міжнародных адносін БДУ.
{gallery}2017/2017_05_22{/gallery}