ДУА "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» запрашае выкладчыкаў УВО, УССО, якія не маюць педагагічнай кваліфікацыі, на навучальную праграму перападрыхтоўкі на ўзроўні вышэйшай адукацыі 1-08 01 74 «Сучасныя тэхналогіі навучання ва ўніверсітэце» з прысваеннем кваліфікацыі «Выкладчык вышэйшай школы».
Тэрміны навучання: 22.01.2018 – 21.12.2018.
Форма навучання – вочная (дзённая). Заняткі праводзяцца ў другой палове дня.
Фінансаванне: (за кошт рэспубліканскага бюджэту). ПРАГРАМА перападрыхтоўкі
У выпадку зацікаўленасці просьба паведаміць інфармацыю да 26.05.2017 (пятніца) па тэл: (8017) 209-59-59 (Вольга Дзяцел).