У сучасным свеце ў шмат якіх сферах дзейнасці пашыраецца супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі розных культур, расце патрэба ў юрыдычным забеспячэнні кантактаў на міжнародным узроўні. Таму адной з важных задач сістэмы адукацыі сёння з'яўляецца іншамоўная падрыхтоўка спецыялістаў юрыдычнага профілю, якая прадугледжвае фарміраванне ў студэнтаў прафесійнай міжкультурнай камунікатыўнай кампетэнцыі. Дадзеная задача паспяхова ажыццяўляецца на факультэце міжнародных адносін. Кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў надае вялікую ўвагу сучасным метадам і тэхналогіям у навучанні мове спецыяльнасці. Так, 15 мая студэнты 1 курса (спецыяльнасць "Міжнароднае права") пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў І. А. Таранда прынялі актыўны ўдзел у віктарыне па юрыдычнай англійскай мове. Дадзенае мерапрыемства, галоўным чынам, было накіравана на развіццё прафесійнай кампетэнцыі па актыўнаму выкарыстанню мовы спецыяльнасці для вырашэння як тэарэтычных, так і практычных пытанняў на аснове праграмнага матэрыялу, вывучанага на працягу навучальнага года.
У ходзе інтэлектуальнай гульні студэнты двух каманд спаборнічалі ў выкананні розных заданняў, прадстаўленых у форме некалькіх раўндаў, якія ўключалі глыбокае веданне юрыдычнай тэрміналогіі, веданне базавых лацінскіх тэрмінаў. Асноўны раўнд уключаў кэйс-метад (case study), падчас якога студэнты прадуцыравалі самастойнае прафесійнае рашэнне канкрэтнай сітуацыі. Пры гэтым віктарына па юрыдычнай англійскай мове адрознівалася высокай ступенню рэгламентацыі, падчас якой пераважала жывая і нязмушаная атмасфера. Радуе той факт, што актыўныя ўдзельнікі дадзенай інтэлектуальнай гульні прадэманстравалі годны ўзровень валодання мовай спецыяльнасці, што сведчыць аб наяўнасці матывацыі ў вывучэнні прадмета. Сярод іншых пераваг, такая форма правядзення мерапрыемстваў спрыяе ўдасканаленню навыкаў працы ў камандзе, а таксама кансалідацыі аналітычных уменняў, валоданню юрыдычнай тэрміналогіяй, выкарыстанню мовы прафесійнай камунікацыі ў практычных сітуацыях, уменню выразна і ясна выказваць свае думкі.
Загадчык кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў І. М. Івашкевіч выказвае шчырую падзяку старэйшаму выкладчыку І. А. Таранда і студэнтам 1 курса (групы №1, 2), а таксама замежным студэнтам, якія прынялі актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве.
{gallery}2017/2017_05_15_02{/gallery}