Select your language

У адпаведнасці з Палажэннем "Аб парадку правядзення конкурсу навукова-даследчых работ дактарантаў, аспірантаў, суіскальнікаў і студэнтаў для іх выканання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Міністэрствам адукацыі на вылучэнне грантаў», зацверджаным загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2014 № 561, аб'яўляецца конкурс навукова-даследчых работ дактарантаў, аспірантаў, суіскальнікаў і студэнтаў для іх выканання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Міністэрствам адукацыі на вылучэнне грантаў на 2018 год. Інфармацыя па ўмовах правядзення конкурсу і афармлення заявачных дакументаў прадстаўлена на сайце аддзела НДРС БДУ www.nirs.bsu.by ў раздзеле «Дакументы», а таксама ніжэй.

Да 14.06.2017 г. неабходна накіраваць інфармацыю аб удзеле ў конкурсе на адрас электроннай пошты Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. па наступнай форме:

№ п/п

Навуковы 
напрамак

Прозвішча, імя, імя па бацьку 

суіскальніка

(суіскальнікаў) гранта

Прозвішча, імя, імя па бацьку

навуковага

кіраўніка

Катэгорыя гранта

(Дактарант, аспірант, суіскальнік, студэнт, творчы калектыў студэнтаў)

Назва навукова-даследчага праекта

Звяртаем асаблівую ўвагу на тое, што праекты, якія прадстаўляюцца на конкурс грантаў, не павінны дубляваць тэматыку заданняў, заяўленых у дзяржаўныя праграмы навуковых даследаванняў. Тэматыка праектаў дактарантаў, аспірантаў і суіскальнікаў павінна адпавядаць напрамкам тэарэтычных і прыкладных даследаванняў у рамках тэмы дысертацыі.

Дакументы: