Select your language

У сераду, 17 мая 2017 года, на факультэце міжнародных адносін прайшла другая алімпіяда па англійскай мове сярод студэнтаў, якія навучаюцца на спецыяльнасці "Мытная справа". У алімпіядзе прынялі ўдзел каманды з розных ВНУ Беларусі: Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і, вядома ж, каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Спецыяльным госцем на дадзеным мерапрыемстве быў намеснік кіраўніка Місіі Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Іан Фокс (Mr.IanFox), які выступіў з прамовай, а таксама ўручыў узнагароды студэнтам, праявіўшым сябе падчас праходжання этапаў спаборніцтва.

На алімпіядзе прысутнічалі прарэктар БДУ па вучэбнай рабоце С. М. Ходзін, дэкан ФМА прафесар В. Г. Шадурскі, загадчык кафедры мытнай справы ФМА БДУ дацэнт В. А. Астрога, начальнік аддзела мытнага афармлення і кантролю мытні Мінск-2 С. А. Дудэнайтэ, выкладчык кафедры спецыяльных дысцыплін установы адукацыі "Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь» А. З . Пухоўскі.

Члены каманд прадэманстравалі ўпэўненае валоданне іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыяй, паспяхова справіўшыся з заданнямі алімпіяды, а таксама здолеўшы рэалізаваць міжасобасныя зносіны і ўзаемадзеянне з іншымі людзьмі на англійскай мове.

Пакуль каманды спаборнічалі і паказвалі, на што яны здольныя, для гасцей быў арганізаваны святочны канцэрт. Трэба сказаць, што ўсе водгукі пра канцэрт былі станоўчымі: «было так утульна, па-сямейнаму», «вельмі прыгожыя галасы», «запальныя танцы», «жыццёвыя эпізоды ў сцэнках». Ні адзін нумар не пакінуў абыякавым ні аднаго з прысутных там гледачоў.

Па выніках пераможцам алімпіяды стала каманда факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у склад якой уваходзілі Юлія Бобрык, Анастасія Пашкевіч, Ганна Рыбацкая і Уладзіслаў Шпілеўскі. Мы рады іх перамозе і віншуем з поспехам!

Варта адзначыць, што ўсе каманды паказалі сябе з найлепшага боку і на цырымоніі ўзнагароджання пераможцам былі ўручаны дыпломы ў розных намінацыях, а ўсе ўдзельнікі атрымалі імянныя сертыфікаты.

Хочацца падзякаваць усім, хто прымаў удзел у арганізацыі і правядзенні дадзенага мерапрыемства: кіраўніцтву факультэта, выкладчыцкаму складу кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, кафедры мытнай справы, ганаровым гасцям і студэнтам усіх ВНУ, якія прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве.

Настасся Васіленка, студэнтка 3 курса МС ФМА

{gallery}2017/2017_05_17{/gallery}