Select your language

18 мая на факультэце міжнародных адносін адбылася сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Канады ў Рэспубліцы Польшча і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Стывенам дэ Борам. У ходзе сустрэчы Пасол расказаў студэнтам пра сучаснае развіццё Канады і яе месца ў рэгіянальнай падсістэме міжнародных адносін, узаемадзеянне з міжнароднымі арганізацыямі.

Таксама была закранута міжнародная праблематыка, у якой задзейнічаная Канада. Абмеркавана пытанне аб ролі французскай мовы ў Канадзе як аднай з дзяржаўных, а таксама аб супрацоўніцтва Беларусі і Канады ў сферы адукацыі.

Каля гадзіны С. дэ Бор адказваў на пытанні студэнтаў ФМА. Асаблівую зацікаўленасць у студэнтаў выклікаў прафесійны вопыт госця. Ён падзяліўся сваім вопытам кіраўніцтва рознымі структурамі і даў вельмі каштоўную параду студэнтам — ніколі не баяцца цяжкасцяў, бо яны заўсёды вядуць да перамогі!

Дзмітрый Краснюк, студэнт 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" 

{gallery}2017/2017_05_18{/gallery}