16 мая 2017 года перад студэнтамі факультэта міжнародных адносін выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аўстрыйскай Рэспублікі ў Беларусі спадар Аляксандр Байер. Зрабіўшы невялікі экскурс у гісторыю Аўстрыі, спадар Байер выдзеліў асноўныя вехі ў развіцці міжнародных адносін паміж Аўстрыяй і Расійскай дзяржавай, асабліва падкрэсліўшы гістарычную ролю ў іх Беларусі і яе вядомых палітычных дзеячаў. Далей упаўнаважаны Пасол перайшоў да сучаснай грамадска-палітычнай сітуацыі ў Аўстрыі і адказаў на пытанні студэнтаў. Сярод зададзеных былі пытанні, якія тычыліся тэм раўнапраўя мужчыны і жанчыны ў сучасным аўстрыйскім грамадстве, стратэгіі развіцця беларуска-аўстрыйскіх адносін у перыяд эканамічнага і міграцыйнага крызісу, развіцця акадэмічнага абмену студэнтаў паміж Беларуссю і Аўстрыяй.
У канцы сустрэчы Пасол падзякаваў студэнтам і выкладчыкам за цёплы прыём і непадкупную цікавасць да Аўстрыі, а таксама выказаў жаданне наведаць факультэт зноў.
