Select your language

Увага! Кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права факультэта міжнародных адносін БДУ аб'яўляе адбор студэнтаў у каманду на першы міжнародны спецыялізаваны конкурс па міжнароднаму праву «Вырашэнне спрэчак у Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС)».

Да ўдзелу запрашаюцца матываваныя студэнты 2-5 курсаў і магістранты спецыяльнасці "Міжнароднае права" факультэта міжнародных адносін БДУ. Мова конкурсу: руская.

Жадаючым прыняць удзел у адборы неабходна да 20 мая 2017 года выслаць на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. (у тэме ліста пазначыць «Суд ЕАЭС») наступнае:

  1. Рэзюмэ (з абавязковым указаннем кантактнага адраса электроннай пошты і нумары тэлефона)
  2. Матывацыйны ліст
  3. Храналагічны спіс фактычных абставін на падставе апублікаванай фабулы справы.

Поўная інфармацыя пра конкурс і фабула справы даступныя на сайце конкурсу: http://www.raj.ru/?mod=pages&id=5132