12 мая 2017 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё першых аб'ектаў Індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Індустрыяльны парк «Вялікі камень» — самы буйнамаштабны і дынамічна развіваючы сумесны праект Рэспублік Беларусь і Кітая, разлічаны на дзесяцігоддзі.
Мерапрыемства наведалі студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі ФМА, якім пашчасціла першым убачыць гэты ўнікальны аб'ект.
Праграма мерапрыемстваў прадугледжвала прэзентацыю праекта, наведванне яго аб'ектаў (лагістычнага субпарка), правядзенне выставы карцін. Першы намеснік генеральнага дырэктара індустрыяльнага парку Кірыл Карацееў вельмі цікава распавёў пра гісторыю праекта, азнаёміў з асноўнымі ідэям стварэння і функцыянавання парку. Варта адзначыць, што сам парк закліканы зрабіць Беларусь вузлавой платформай «Новага Шаўковага шляху».
Удзельнікі мерапрыемства змаглі задаць пытанні, пасля чаго наведалі асноўныя аб'екты парку.
Аб'екты высокай ступені гатоўнасці сканцэнтраваны ўздоўж Пекінскага праспекта. Бліскучы на сонцы васьміпавярховы будынак з арыгінальным чырвоным фасадам ў хуткім часе стане будынкам адміністрацыі індустрыяльнага парку і кіруючай кампаніі. Частка плошчаў будзе здадзена ў арэнду першым рэзідэнтам. На першым паверсе адкрыецца служба «Адно акно» для інвестараў.
Асаблівую ўвагу прыцягвае будынак выставачнага цэнтра, які па памерах значна пераўзыходзіць БелЭкспа і з'яўляецца найбуйнейшым у Беларусі. Будынак ўпрыгожаны дэкаратыўным фасадам, тэкстура якога выканана ў выглядзе буддыйскага сімвала сонца.
Таксама ўдалося ўбачыць будынак бізнес-цэнтра з гасцініцай China Merchants Group. Гэтая ж кампанія ўзводзіць у «Вялікім камені» лагістычны субпарк і на сёння з'яўляецца галоўным акцыянерам СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку».
Факультэт міжнародных адносін дзякуе СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» за прадастаўленую магчымасць прысутнічаць на адкрыцці першых аб'ектаў Great Stone!
{gallery}2017/2017_05_15{/gallery}