Select your language

Усё далей у мінулае сыходзяць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, але памяць пра яе жывая ў нашых сэрцах. 6 мая, напярэдадні свята Вялікай Перамогі, удзельнікі лінгвакраязнаўчага клуба "Britain and America in Focus" (кіраўнік – выкладчык кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў В. В. Навумовіч) правялі пасяджэнне клуба ў гонар 9 мая – асаблівай даты, калі мы шануем памяць аб загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны, якія аддалі свае жыцці ў імя будучай Перамогі, што дасталася нам дарагой цаной. Студэнты падрыхтавалі віктарыну на англійскай мове, якая ўключала пытанні аб знакавых падзеях і бітвах ваенных гадоў, героях вайны і важных гістарычных датах. У другім конкурсе ўдзельнікі клуба спявалі і перакладалі радкі знакамітых песень ваенных гадоў на англійскую мову і ўспаміналі аб тых, «хто ўжо не прыйдзе ніколі». У завяршэнне мерапрыемства была разыграна сцэна па матывах кінафільма "Семнаццаць імгненняў вясны".

Усё менш застаецца ўдзельнікаў вайны і тых, хто каваў зброю ў тыле. Час ідзе. Тым даражэй, тым больш значнымі становяцца для нас нямыя сведкі вайны: франтавыя фатаграфіі, лісты з фронту, улёткі з расповедам пра подзвіг героя, вершы і песні пра суровыя гады ў гісторыі нашай Радзімы, успаміны ветэранаў. Але мы памятаем, якой цаной дасталася нашым дзядам і прадзедам гэтая вялікая Перамога. Пакуль будуць гучаць аповеды, успаміны, вершы і песні пра суровыя гады ў гісторыі нашай Радзімы, будзе жывая і ПАМЯЦЬ у сучасных і будучых пакаленняў.

 

{gallery}2017/2017_05_06{/gallery}