Факультэт міжнародных адносін наведала Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Фіёна Гіб.
Сустрэчу адкрыў дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ, доктар гістарычных навук прафесар Віктар Генадзьевіч Шадурскі.
Яе Яснавяльможнасць спадарыня Фіёна Гіб адказала на пытанні, якія цікавяць студэнтаў, падзялілася сваім вопытам вядзення дыпламатычных перамоваў.
Фіёна Гіб пачала працу ў МЗС Вялікабрытаніі ў 1990 годзе, займала шэраг пасад у Лондане і за мяжой, працавала ў Нямеччыне, Украіне, Самалі, Іраку, Йемене, Берліне, была намеснікам генеральнага консула ў 2008—2009 гадах у Басры, намеснікам кіраўніка Місіі ў Басры 2010—2012 гадах. Да прызначэння паслом у Рэспубліку Беларусь Фіёна Гіб займала пасаду намесніка кіраўніка аддзела МЗС па праектах у палітычных, культурных сферах і сферы бяспекі.
Кіраўніцтва факультэта, кафедры англійскай мовы гуманітарных і эканамічных спецыяльнасцяў абмеркавалі магчымасці далейшага супрацоўніцтва з прадстаўніцтвам Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь.
{gallery}2017/2017_05_10{/gallery}