Select your language

5 мая на факультэце міжнародных адносін адбылася сустрэча з сусветна вядомым польскім падарожнікам і першаадкрывальнікам, аўтарам шэрагу кніг, членам многіх міжнародных геаграфічных таварыстваў Яцэкам Палкевічам. Аўдыторыя вітала госця стоячы словамі песні Юрыя Візбара «Людзі ідуць па свету»:

Люди идут по свету,
Им, вроде, немного надо,
Была бы прочна палатка
Да был бы не скучен путь.…

Яцэк Палкевіч — знакаміты польскі падарожнік, даследваўшы самыя нязведаныя куткі нашай планеты, журналіст, аўтар шматлікіх кніг, заснавальнік першай у Еўропе школы выжывання і, наогул, жывы чалавек-легенда, якім Польшча ганарыцца па праве.

Сустрэча, тэма якой «Быць першым», адбылася дзякуючы ўдзелу Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску і другому сакратару Пасольства Эльжбеце Інеўскай. Сустрэча праходзіла на рускай мове. Яцэк Палкевіч вельмі цікава расказваў пра сваю працу, пра шматлікія экспедыцыі, экстрэмальныя сітуацыі і шляхі выхаду з іх, пра ўсё, чым ён займаўся і плануе займацца, адказваў на пытанні студэнтаў і супрацоўнікаў. Некалькі пытанняў прагучала на польскай мове ад студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа». Так, аказалася, што Я. Палкевіч ўпершыню спыніўся ў Мінску, знаходзіцца тут трэці дзень, але амаль не бачыў горад з-за шчыльнага графіка сустрэч і выступаў. Паўтары гадзіны жывых зносін з Яцэкам Палкевічам праляцелі непрыкметна. Пасля заканчэння мерапрыемства адбылася маштабная фотасесія са знакамітасцю і раздача аўтографаў прама на постэрах, якія падарожнік падарыў усім прысутным. Хочацца спадзявацца, што і ў наступныя візіты ў Мінск у Яцэка Палкевіча знойдзецца магчымасць пагутарыць з нашымі студэнтамі, якія засталіся ў захапленні ад яго выступлення.

Таццяна Плашчынская, старшы выкладчык кафедры германскіх моў 

{gallery}2017/2017_05_05{/gallery}