Select your language

На факультэце міжнародных адносін у красавіку — снежні 2017 г. будзе праведзены комплекс даследчых і асветніцкіх (інфармацыйных) мерапрыемстваў у рамках рэалізацыі гендэрнага дыялогу (аўдыту). У склад арганізацыйнага камітэта для рэалізацыі гэтых мерапрыемстваў уключаны: старшы выкладчык кафедры германскі моў Я. Р. Зінчанка; дэкан факультэта міжнародных адносін В. Г. Шадурскі; намеснік дэкана факультэта міжнародных адносін А. В. Селіванаў; загадчык аддзелам бібліятэкі факультэта міжнародных адносін Я. В. Грабко; старшы выкладчык кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў Т. І. Макарэвіч; старшы выкладчык кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў І. І. Макарэвіч; старшы выкладчык кафедры міжнароднага права В. В. Емельяновіч; метадыст дэканата факультэта міжнародных адносін В. В. Шулякоўская; дацэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта І. Н. Кандрычына.

Кіраўніком арганізацыйнага камітэта з'яўляецца старшы выкладчык кафедры германскіх моў ФМА БДУ Я. Р. Зінчанка.

У рамках дзейнасці арганізацыйнага камітэта плануецца стварэнне з улікам гендэрнай парытэту рабочых груп па напрамках (для забеспячэння ўцягнутасці мэтавых груп). Рабочыя групы будуць арганізаваны па наступных напрамках: правядзенне апытання, правядзенне фокус-групавых даследаванняў, збор статыстычных дадзеных, разлік працоўнага часу, аналіз дакументацыі, забеспячэнне камунікацыі.