Select your language

Дацэнт кафедры германскай і кельцкай філалогіі філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірына Матыцына падзялілася сваім шматгадовым прафесійным вопытам у сферы перакладу мастацкай літаратуры, у прыватнасці дзіцячых кніг і коміксаў.

Студэнты, якія прынялі ўдзел у майстар-класе, даведаліся, напрыклад, як карэктна перавесці са шведскай на рускую мову часта сустракаемыя ў маўленні герояў коміксаў выклічнікі, гукаперайманні, спецыфічныя для размоўнага стылю абароты.

Ірына Матыцына распавяла таксама аб магчымасцях працы ў якасці перакладчыка дзіцячых кніг і натхніла студэнтаў на знаёмства са шведскай літаратурай.

{gallery}2017/2017_05_04{/gallery}