Інфармацыйны пункт Савета Еўропы ў г. Мінску сумесна з факультэтам міжнародных адносін БДУ аб'яўляе адбор студэнтаў на конкурс па еўрапейскім праве правоў чалавека ім. Рэнэ Кассэна 2018 года.
Да ўдзелу ў адборы запрашаюцца студэнты 2-4 курсаў юрыдычнага факультэта і факультэта міжнародных адносін БДУ спецыяльнасцяў «Міжнароднае права», «Міжнародныя адносіны», «Паліталогія», «Правазнаўства», якія валодаюць французскай мовай на ўзроўні, дастатковым для паспяховага выступлення на конкурсе.
Жадаючыя студэнты павінны пацвердзіць свой удзел у адборы на конкурс, выслаўшы ліст са сваімі асабістымі дадзенымі да 31 мая 2017 года на электронную пошту:
Адбор на конкурс адбудзецца з 3 па 7 чэрвеня 2017 года. Пра час і месца адбору будзе паведамлена дадаткова на электронныя адрасы, з якіх былі атрыманы асабістыя дадзеныя студэнтаў.
Для ўдзелу ў адборы неабходна вывучыць справу, вынесеную на разгляд у рамках конкурсу 2017 года (http://concourscassin.eu/wp-content/uploads/2015/09/Concours-Cassin-cas-2017.pdf) і прааналізаваць яе з пункту гледжання артыкула 8 Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека.
Даведачна: конкурс па еўрапейскім праве правоў чалавека ім. Рэнэ Кассэна з'яўляецца адным з найбуйнейшых агульнаеўрапейскіх конкурсаў па міжнародным публічным праве. Ён уяўляе сабой імітацыю судовага працэсу на французскай мове па Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў. Удзел у дадзеным конкурсе дазваляе развіць прафесійныя навыкі студэнтаў, удасканаліць веды французскай мовы, а таксама павышае ўцягнутасць студэнтаў у навукова-даследчую дзейнасць.
Падрабязней пра конкурс можна даведацца на яго афіцыйным сайце: http://concourscassin.eu/.
Пра досвед удзелу каманды БДУ ў конкурсе ў 2017 годзе можна даведацца па спасылцы http://www.coe.bsu.by/index.php/ru/allnews-ru/n-ru/192-24-03-2017ru-1.