Select your language

21 красавіка 2017 г. на факультэце міжнародных адносін адбылася сустрэча студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа» і выкладчыкаў кафедры мытнай справы са старэйшым інспектарам аддзела арганізацыі мытнага кантролю Мінскай рэгіянальнай мытні
Аленай Уладзіміраўнай Зямко.

Зямко А. У. выступіла з дакладам "Практычныя аспекты работы мытных органаў па забеспячэнні выканання забарон і абмежаванняў". Дакладчык актыўна ўзаемадзейнічала з аўдыторыяй, прапанавала да разгляду канкрэтныя прыклады з практыкі працы МРТ па гэтым напрамку. Удзельнікі сустрэчы праявілі зацікаўленасць да выступлення, удзельнічалі ў дыскусіі, задавалі пытанні.

Мерапрыемства арганізавана старшым выкладчыкам кафедры мытнай справы Т. А. Ястраб.

{gallery}2017/2017_04_21{/gallery}