Каманда ФМА БДУ прыняла ўдзел у 20-м конкурсе па міжнародным гуманітарным праве ім. Ф. Ф. Мартэнса, які прайшоў з 24 па 28 красавіка 2017 года ў доме адпачынку «Яханты» (Рысія).
Факультэт прадставілі студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права": Ілля Дэкола (2 курс), Марыя Капытоўская (4 курс), Аляксандра Янушкевіч (3 курс).
Акрамя паспяховага ўдзелу каманды, Аляксандра Янушкевіч была прызнана Лепшым аратарам Конкурсу, атрымаўшы прыз у гэтай намінацыі.
Выказваем падзяку трэнерам каманды — выкладчыкам кафедры міжнароднага права Вользе Яўгенаўне Арэф'евай і Ганне Віктараўне Таляронак. Таксама дзякуем за падтрымку і дапамогу ў падрыхтоўцы Сяргея Навіцкага — выпускніка спецыяльнасці "Міжнароднае права" ФМА і дасведчанага ўдзельніка міжнародных конкурсаў па міжнародным праве.
Акрамя таго, асабліва хацелася б падзякаваць Рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Расійскай Федэрацыі, Беларусі і Малдове за прадстаўленую камандзе фінансавую дапамогу, а таксама за цудоўную арганізацыю і неверагодную атмасферу конкурсу.
Конкурс ім. Мартэнса штогод праводзіцца Рэгіянальнай дэлегацыяй Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) у Расійскай Федэрацыі, Беларусі і Малдове. У конкурсе прынялі ўдзел 18 каманд — прадстаўнікоў універсітэтаў Расіі, Беларусі, Малдовы, Азербайджана, Арменіі, Туркменістана, Кыргызскай Рэспублікі, што робіць цяперашні конкурс самым інтэрнацыянальным за ўсю гісторыю яго правядзення. Конкурс носіць імя Фёдара Фёдаравіча Мартэнса — аўтара «агаворкі Мартэнса», расійскага юрыста, дыпламата і аднаго з заснавальнікаў расійскай школы міжнароднага права, які сфармуляваў адзін з асноўных прынцыпаў міжнароднага гуманітарнага права.
У рамках конкурсу каманды адыгрывалі розныя ролі: юрыдычных дарадцаў, прадстаўнікоў МКЧК, розных праваабарончых арганізацый, даследчых інстытутаў, кіраўнікоў дзяржаў і нават тэрарыстаў. Каманды прадстаўлялі свае прававыя пазіцыі перад журы, спаборнічаючы адзін з адным і дэманструючы ўменне прымяняць міжнароднае гуманітарнае права ў стрэсавай сітуацыі. Усё гэта патрабавала не толькі ведаў міжнароднага гуманітарнага права, але і ўменняў прымяніць яго на практыцы, а таксама здольнасці дзейнічаць у экстрэмальных умовах.
Удзельнік каманды атрымалі бясцэнны вопыт, набылі каштоўныя знаёмствы і проста выдатна правялі час сярод высокакваліфікаваных спецыялістаў і фанатаў сваёй справы. Конкурс ім. Мартэнса — гэта тое спаборніцтва, удзел у якім прынясе вам толькі пазітыўныя эмоцыі і неабходныя навыкі для кожнага юрыста!
{gallery}2017/2017_04_28{/gallery}