Select your language

27 красавіка 2017 г. Школа будучага мытніка, арганізаваная пры кафедры мытнай справы, прадсаўляла факультэт у рамках агульнага павільёна БДУ на Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі «Правільны прафесійны выбар — упэўненае будучыня маладога пакалення!».

У прэзентацыі прафарыентацыйнай работы ўдзельнічаў загадчык кафедры мытнай справы В. А. Астрога і выпускнікі школы, цяпер студэнты-мытнікі 1 курса В. В. Кінеш і К. А. Лізура.