21 красавіка 2017 г. у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь адбыўся штогадовы конкурс прамоўніцкага майстэрства «Златавуст». Высокі ўзровень майстэрства валодання словам прадэманстравалі замежныя студэнты і стажоры факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Каманда БДУ прадставіла змястоўныя, эмацыйныя, пранікнёныя, глыбокія прамоўніцкія прамовы, якія аказалі вялікае ўражанне на ўсіх прысутных і былі высока ацэнены членамі журы.
Лаўрэатамі конкурсу сталі Яо Цзэні (Кітай), Ганна Марыя Чэрвіньска-Тшаскома (Польшча) і Мун Сунгнам (Паўднёвая Карэя). П'едэстал пераможцаў занялі студэнты і стажоры БДУ.
- Дыплом I ступені — Сара Марыя Аппельквіст (Швецыя)
- Дыплом II ступені — Пэн Сінь (Кітай)
- Дыплом III ступені — Івакі Нарухіко (Японія)
Віншуем! Жадаем далейшых поспехаў!