Select your language

На факультэце ўжо стала традыцыяй адзначаць у першы майскі тыдзень Дні кафедры міжнародных эканамічных адносін.

Эстафету цікавых падзей адкрые 3 мая ў 15-00 у аўд. 1202 «Эканамічная віктарына», у якой прымуць удзел студэнты першага курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка».

Святочны канцэрт, прысвечаны Дням кафедры МЭА, адбудзецца 4 мая ў 15-00 у аўд. 1202.

Завяршальным мерапрыемствам стане конкурс навуковых работ студэнтаў і магістрантаў па сусветнай эканоміцы «Эрудыт», які пройдзе 5 мая (пачатак у 10-00) на дзвюх пляцоўках — у аўд. 516 будзе працаваць практычная секцыя і ў аўд. 520 — тэарэтычная секцыя.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць мерапрыемствы ў рамках Дзён кафедры МЭА!