Select your language

27 красавіка 2017 года на факультэце міжнародных адносін прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Міжнародная лагістыка: праблемы і перспектывы». Канферэнцыя арганізавана кафедрай мытнай справы ФМА БДУ, у ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і іншыя) і прадстаўнікі бізнес-супольнасці. У рамках канферэнцыі былі закрануты пытанні сучасных тэндэнцый развіцця лагістычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь у кантэксце інтэграцыі ў міжнародную лагістычную сістэму з нашымі партнёрамі па ЕАЭС, а таксама з Кітайскай Народнай Рэспублікай; нададзена ўвага актуальным пытанням арганізацыі знешнегандлёвых здзелак у дачыненні да асобных відаў прадукцыі, практыцы складской лагістыкі і міжнароднай закупачнай дзейнасці, мытным аспектам у міжнародных лагістычных ланцужках і многім іншым. У час канферэнцыі вялася плённая дыскусія.

{gallery}2017/2017_04_27{/gallery}