Старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў А. В. Бабук прыняў удзел у шостай сесіі міжнароднага форуму «Расійская школа палітыкі», якая праходзіла з 16 па 22 красавіка ў Маскве. Гэта камунікацыйная пляцоўка, арганізаваная пры садзейнічанні «Расійскага саюза моладзі», Рассупрацоўніцтва, Федэральнага агенцтва па справах моладзі, Камітэта па сацыяльнай палітыцы Савета Федэрацыі, якая аб'ядноўвае актыўную моладзь рэгіёнаў Расіі і замежжа з вядучымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі дзяржавы.
Дадзеная школа прадугледжвае ўдзел маладых і ініцыятыўных людзей Расіі і замежжа, іх знаёмства з палітычным жыццём уладных структур Расійскай Федэрацыі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел студэнты, аспіранты, магістранты, выкладчыкі, навукоўцы, грамадскія дзеячы Расіі, Беларусі, Казахстана, Сербіі, Румыніі, Малдовы і іншых краін.
Кіраўніком школы з'яўляецца Аляксандр Немцаў.
У гэтым годзе ў рамках форуму ўдзельнікі школы змаглі зноў сустрэцца з прадстаўнікамі заканадаўчай і выканаўчай улады Расійскай Федэрацыі. Сустрэчы праходзілі ў Дзяржаўнай Думе, дзе ўдзельнікі школы змаглі пагутарыць не толькі з дэпутатамі, але таксама з іншымі актыўнымі палітычнымі і грамадскімі дзеячамі. Сярод іх кіраўнік федэральнага агенцтва па справах моладзі С. В. Паспелаў, Намеснік Старшыні Федэральнага Сходу ў Дзяржаўнай думе П. О. Талсты. Удзельнікам удалося пагутарыць са спікерамі вядучых палітычных фракцый – КПРФ, ЛДПР і Справядлівай Расіі. У ЛДПР з моладдзю гутарыў лідэр партыі У. У. Жырыноўскі.
Удзельнікі «Расійскай школы палітыкі» пабывалі ў Савеце Федэрацыі (СФ), дзе сустрэліся з Членам Камітэта СФ па міжнародных справах О. Л. Цімафеевай, дэпутатам Савета дэпутатаў маладых заканадаўцаў В. В. Канапацкім.
Акрамя таго, удзельнікі школы сустрэліся з кіраўнікамі Разанскай вобласці, віцэ-губернатарам Сяргеем Уладзіміравічам Філімонавым, а таксама з прадстаўнікамі адміністрацыі горада, кіраўніком і работнікамі аддзелаў маладзёжнай палітыкі рэгіёну.
Арганізатары Расійскай школы палітыкі падрыхтавалі шырокую культурную праграму. Так, удзельнікі змаглі дакрануцца да прыгожага свету паэзіі, наведаўшы сядзібу Сяргея Ясеніна ў маёнтку Канстанцінава.
{gallery}2017/2017_04_26{/gallery}