18 красавіка на факультэце міжнародных адносін прайшла сустрэча студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа» са спецыялістам па мытным дэклараванні Арцёмам Барсуковым. Сустрэча арганізавана старшы выкладчык М. Г. Кудрашовым у рамках мерапрыемстваў па знаёмстве студэнтаў з будучай прафесіяй. Студэнты заслухалі даклад пра сучасныя тэндэнцыі ў сферы мытнага дэкларавання і атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі.
