Select your language

20 красавіка 2017 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася сустрэча з Ласіна Зербо, Выканаўчым сакратаром Падрыхтоўчай камісіі Арганізацыі па Дагавору аб усеабдымнай забароне ядзернах выпрабаванняў. Дадзеная арганізацыя займаецца праверкай выканання забараняльных дзеянняў на выкарыстанне ядзерных выпрабаванняў і выкарыстоўвае сусветную сістэму маніторынгу, з дапамогай якой праводзяцца інспекцыі на месцах.

У ходзе сустрэчы са студэнтамі, спадар Зербо выступіў з прамовай, у якой закрануў шэраг пытанняў, што тычацца ядзернага раззбраення, міжнароднай бяспекі, нераспаўсюджання, кантролю над узбраеннямі. Госць распавёў аб пазіцыях дзяржаў, не падпісаўшых Дамову аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі (ДНЯЗ) і валадаючых ядзернай зброяй, аб расстаноўцы сіл на сусветнай арэне.

Ласіна Зербо адказаў на ўсе пытанні студэнтаў, падзяліўся сваім кар'ерным вопытам і заклікаў падрастаючае пакаленне да захавання міру на Зямлі.