Select your language

Па панядзелках і пятніцах, пачынаючы з 28 красавіка 2017 года, практыкуючы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю з 1993 года, дырэктар маркетынгавай і PR кампаніі «Агенцтва дзелавых сувязей" Валянцін Лопан правядзе 40-гадзінны курс лекцый і практычных заняткаў па рашэнні PR-задач для студэнтаў БДУ. На занятках могуць прысутнічаць студэнты любога факультэта, якія жадаюць атрымаць веды па сувязях з грамадскасцю. Каб зарэгістравацца на лекцыі, неабходна даслаць электронны ліст на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, факультэта, курса. У полі «Тэма» ліста пакажыце PRBSU. Будуць разгледжаны першыя 50 заявак.

Заняткі праходзяць на факультэце міжнародных адносін БДУ:

Панядзелак — з 18.00 да 19.20 гадзін, аўд. 1301

Пятніца — з 18.00 да 20.50 гадзін, ауд.1302

Першы занятак — 28 красавіка 2017 года, пятніца.