Select your language

20 красавіка кафедрай тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай было арганізавана маляўнічае і яркае мерапрыемства «Букет вясны. Букет Перамогі». Гэтае свята было завяршальным з цыклу выхаваўчых мерапрыемстваў, якія штогод праводзяцца на кафедры. У акцыі прымалі ўдзел замежныя студэнты з розных куткоў планеты і з розных кантынентаў. Мерапрыемства было прысвечана вясновым святам народаў свету.

Асаблівы акцэнт быў зроблены на свяце «Дзень Перамогі». Студэнты пісалі сачыненні, стваралі прэзентацыі і відэаролікі, рыхтавалі канцэртныя нумары. Кранальныя вершы пра Дзень Перамогі прачытала Вераніка Армендарыз (Эквадор). Несмяротныя радкі верша К. Сіманава «Чакай мяне» прагучаў у выкананні кітайскіх студэнтаў Лю Цзямінь і Ма Тапэна.

Прыгожыя прэзентацыі пра вясновыя святы у розных кутках свету былі падрыхтаваны Бабазакіравым Шахромам (Таджыкістан), Юй Тенпэнем, Шу Шуацзянам (Кітай), Йо Сенгжынам (Паўднёвая Карэя).

Зоркай свята стаў Сеітаў Сахан (Казахстан), які выканаў песні В. Цой. Усіх прыемна здзівіў Суфіеў Сухаіл,які  выдатна прачытаў вершы М. Багдановіча на беларускай мове.

Увесь прысутныя на свяце выкладчыкі і студэнты ацанілі выдатныя выступленні Куна Нейде, Мусоевай Есамінбону, Атаева Мекана, Яо Цзэні, Сердара Кульмурадова.

Актыўныя ўдзельнікі адукацыйных і літаратурна-мастацкіх акцый атрымалі заахвочванне ад кіраўніка кафедры з пажаданнямі паспяховай здачы летняй экзаменацыйнай сэсіі.

 

{gallery}2017/2017_04_20{/gallery}