У новым семестры працягнуў працу клуб «Дзелавыя зносіны» пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў К. В. Грыневіч
Гасцямі клуба неаднаразова былі прадпрымальнікі і бізнесмены нашага горада. На гэты раз студэнты 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму» сумесна са старэйшымі выкладчыкамі Н. І. Чарнецкай, Р. Г. Рамановіч, Л. П.Торапавай пазнаёміліся з Міхаілам Мыснікам. Міхаіл — бізнэс-трэнер, спікер, аўтар праекта "Прарыў", які ўяўляе сабой практычны курс па пастаноўцы і дасягненню мэтаў, уладальнік прэміі партала "probusiness", марафонец, праграміст, бізнэсмэн і проста неверагодна абаяльны малады чалавек, які натхняе сваімі вынікамі. І мы ўсе ўбачылі, што яму пад сілу многае: асвоіць за 4 месяцы навыкі праграмавання, навучыцца ставіць мэты і дасягаць іх, вучыць іншых і, самае галоўнае, натхняць. Студэнты адчулі яго магію на сабе.
У красавіку госцем клуба стаў Сцяпан Рамнёў, выпускнік нашага факультэта, удзельнік міжнароднай праграмы Erasmus Mundus, індывідуальны прадпрымальнік у сферы кансалтынгу. Сустрэча праходзіла са студэнтамі 2 курса спецыяльнасцяў «Мытная справа» і «Сусветная эканоміка» разам са старэйшым выкладчыкам Ю. Л. Майсюк.
Сустрэча праходзіла ў свабоднай абстаноўцы, якая спрыяла сяброўскай гутарцы. Больш за ўсё студэнтаў цікавіла праца госця: як ён яе атрымаў, што ад яго патрабуецца і што яго матывуе. Надзвычай карыснай апынулася інфармацыя аб узаемадзеянні з людзьмі. Сцяпан падзяліўся ўласным вопытам зносін з людзьмі іншых нацыянальнасцяў і культур. Ён адзначыў, што не варта судзіць партнёраў толькі па той краіне ці таго рэгіёну, дзе яны жывуць, да кожнага варта шукаць падыход індывідуальна. Таксама ён даў некалькі парадаў студэнтам адносна іх вучобы, адзначыўшы, што ў іх дастаткова высокі ўзровень валодання мовай, таму варта толькі працягваць самаўдасканальвацца.
Такія сустрэчы заўсёды знаходзяць водгук у студэнтаў, так як яны атрымліваюць магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні прадстаўнікам дзелавых колаў і атрымаць шчырыя адказы. Атрыманая з першых вуснаў інфармацыя з'яўляецца выдатнай матывацыяй да яшчэ больш паглыбленага вывучэння замежных моў.
Тэкст: К. В. Грыневіч, Таццяна Каткавец
Фота: Алена Ляхава
{gallery}2017/2017_04_19{/gallery}