«Бібліяноч» — штогадовая маштабная падзея ў падтрымку чытання і сацыяльнай значнасці літаратуры як найважнейшай часткі нацыянальнай культуры, якая аб'ядноўвае больш за 2 000 пляцовак у розных краінах свету.
Фундаментальная бібліятэка БДУ (ФБ БДУ) традыцыйна, на працягу многіх гадоў, праводзіла бібліяноч ў лістападзе — у Міжнародны дзень студэнта. У 2016 годзе мы падтрымалі ініцыятыву правядзення Міжнароднай бібліяночы ў красавіку. Упершыню ў мерапрыемстве прымалі ўдзел пяць бібліятэк г. Мінска. У ФБ БДУ чыталі «Смачныя гісторыі”.
У 2017 годзе ФБ БДУ зноў удзельнічае ў Міжнароднай бібліяночы. У гэтым годзе ў акцыі прымаюць удзел не толькі бібліятэкі г. Мінска, але і іншых рэгіёнаў РБ. Сустрэча Вконтакте ФБ БДУ — https://vk.com/fl_bsu_stilagi.
Сацыякультурная акцыя «Мінская бібліяноч-2017» праводзіцца ў адпаведнасці з Планам асноўных святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 950-годдзю г. Мінска, зацверджаным галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама, ад 16.03.2017 пункт №8. Сустрэча Вконтакте Мінскай бібліяночы — https://vk.com/biblionoch_minsk
Мерапрыемства пройдзе 21 красавіка з 19.00 да 23.00. Кожная бібліятэка выбірае сваю тэматычную накіраванасць.
ФБ БДУ сумесна з УВРМ БДУ праводзіць бібліяноч ў стылі 50-х пад назвай «СТЫЛЯГІ! НОЧ! БІБЛІЯТЭКА ... » у медыятэцы ФБ БДУ (вул. Кальварыйская, 9, аўд. 108).
Асноўная мэтавая аўдыторыя мерапрыемства — моладзь, студэнты БДУ і іншых устаноў вышэйшай адукацыі. Уваход на мерапрыемства вольны. Але строгія ахоўнікі будуць правяраць наведвальнікаў на адпаведнасць іх касцюма эпосе мерапрыемства — адзенне і аксэсуары ў стылі 50-х.
Давайце разам узновім атмасферу далёкіх і такіх блізкіх 50-х.
Як пісалі? Што чыталі? Што слухалі? Кім захапляліся, чым захапляліся і як забаўляліся маладыя людзі, якія называлі сябе «Стылягі».
У рамках бібліяночы будзе арганізавана некалькі тэматычных пляцовак:
- Літаратурна-музычны салон «Кактэйль-Хол на Кальварыйскай» з "КЛУмБа" Клуб аматараў мастацкага слова (магчымасць спазнаць «амерыкансую мару» пад гукі рарытэтных грампласцінак і жывога саксафона)
- Танцпляцоўка «Стыльны аранжавы гальштук» (майстар-клас ад Школа танцаў "Арэлі". Лінда-хоп, Свінг ў Мінску, танцавальныя і музычныя нумары з Творчы саюз БДУ; дыскатэка ў стылі 50-х: джайв, факстрот, рок-н- рол, бугі-вугі, слоу-фокс, танго, твіст)
- Салон прыгажосці "Каляровы настрой» (прафесіяналы дапамогуць стварыць стыльны вобраз)
- GAME-ZONE (тэматычныя гульні дазволяць акунуцца ў атмасферу 50-х)
- Рэтра-Фота-Атэлье і зона сэлфі (магчымасць захаваць яркія эмоцыі і прыгожыя касцюмы з Творчая студыя "MiM-BSU" мімы, Аквагрым)
- Подыум 50-х (паказ калекцый ад "FashionStyle" подыум-школа — "Млын моды"; кожны стыляга зможа прайсціся па чырвонай дарожцы нашага подыума; самыя стыльныя «чувакі» і «чувіхі» будуць заўважаны, будуць адзначаны)
Завершыцца мерапрыемства стыляжным танцавальным флэш-мобам.
ТУТ НЕ ТРЭБА – МАЦНЕЙ! ХУТЧЭЙ! ВЫШЭЙ! ТУТ ПАТРЭБНЫ ДРАЙВ! ЭНЕРГІЯ!
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 209-50-37 (навукова-метадычны аддзел Фундаментальнай бібліятэкі БДУ)
