Select your language

11 красавіка 2017 года кафедрай германскіх моў ФМА праводзілася АЛІМПІЯДА па нямецкай мове, у якой спаборнічалі студэнты 3 курсаў усіх спецыяльнасцяў. Пасля прагляду відэароліка і выканання пісьмовых заданняў удзельнікі вусна адказвалі на пытанні па тэме відэароліка. Узровень валодання нямецкай мовай вызначала адмысловае журы, у складзе якога, разам з выкладчыкамі кафедры германскіх моў, былі лектар службы германскіх акадэмічных абменаў (DAAD) Сюзане Бандаў, лектар фонду Роберта Боша Грэта Вагнер і лектар службы аўстрыйскіх акадэмічных абменаў Фларыян Рынеш. Было складана вызначыць канкрэтнага пераможцу, але па выніках двух этапаў конкурсу

1 месца прысуджана студэнтцы 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Аліне Ждановіч,

2 месца — студэнтцы 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа" Ганне Шапіла,

3 месца — студэнтцы 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" Наталлі Чыгір.

Пераможцы былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі. Віншуем!!!

Кафедра германскіх моў выказвае асаблівую падзяку лектару ДААД Сюзане Бандаў за падрыхтоўку алімпіяды і прадастаўленыя матэрыялы. 

{gallery}2017/2017_04_11{/gallery}