Select your language

Па запрашэнні арганізатараў студэнцкай канферэнцыі «ЭКОН —2017», якая адбылася 11 красавіка ў БДЭУ, студэнты 3 курса ФМА спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму» А. Канончык, О. Гарбат, Ю. Ворык, Е. Кандрацьева пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў А. Ф. Дрозд і старэйшага выкладчыка Н. В. Фамічовай прынялі ўдзел у рабоце секцыі «Актуальныя праблемы міжнароднага менеджменту і маркетынгу». Выступы выклікалі цікавасць і ажыўленую дыскусію сярод удзельнікаў секцыі. Хацелася б адзначыць несумненную карысць удзелу ў падобных мерапрыемствах, якія з'яўляюцца выдатнай платформай для абмену думкамі і атрымання вопыту.

Н. В. Фамічова, старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў