У рамках праграмы Эразмус + факультэт міжнародных адносін наведае з кароткім курсам лекцый прафесар з Эстоніі (Універсітэт Тарту) Андрэс Пармас. Спадар Пармас — экспэрт у галіне міжнароднага крымінальнага права, выкладае ва Універсітэце Тарту, працаваў у шматлікіх міжнародных даследчых праектах, суддзёй крымінальнай палаты Талінскага акруговага суда.
У лютым 2017 года Андрэс Пармас абраны суддзёй Змяшанага міжнароднага крымінальнага трыбунала па Косаве (Спецыяльных Палат для Косава). Гэта самы новы, "свежы" міжнародны крымінальны трыбунал, створаны ў 2015 г. для ажыццяўлення міжнароднага правасуддзя над фізічнымі асобамі, вінаватымі ў міжнародных злачынствах, учыненых падчас косаўскага канфлікту.
З 10 па 13 красавіка (пн—чц) Андрэс Пармас прачытае курс лекцый для студэнтаў:
1) The crime of aggression; 15.00, ауд.1202
2) The issues of domestic implementation based on Estonian example; 15.00, ауд.1301
3) The so-called peace v justice dilemma; 15.00, ауд.1201
4) The confusing goal-setting of the International criminal law; 15.00, ауд.1201
Запрашаюцца ўсе жадаючыя!
14 красавіка (пятніца) адбудзецца круглы стол для прафесарска-выкладчыцкага складу на тэму: «Long path to finding justice in Kosovo» (15.00, аўд. 1118) (інфармацыю па ўдзелу ў круглым стале просьба паведамляць на кафедру міжнароднага права).