Select your language

6 красавіка 2017 года кафедрай германскіх моў была праведзена алімпіяда па польскай мове. У ёй прынялі актыўны ўдзел усе студэнты 2-х і 3-х курсаў спецыяльнасці «Мытная справа», якія вывучаюць польскую мову як другую замежную. Алімпіяда праводзілася паміж дзвюма камандамі і ўключала 9 заданняў. Кожная з каманд складалася са студэнтаў як другога, так і трэцяга курсаў. У склад журы ўваходзілі загадчык кафедры мытнай справы Віктар Аляксандравіч Астрога, дацэнт кафедры мытнай справы Уладзімір Віктаравіч Ляхоўскі, загадчык кафедры германскіх моў Марыя Фёдараўна Арсенцьева, старшы выкладчык кафедры германскіх моў Таццяна Сяргееўна Карацюк, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Ірына Росава.

Усе заданні мелі цесную сувязь з вучэбнай праграмай па другой замежнай мове, але больш высокага ўзроўню складанасці, каб студэнты маглі праявіць сваю эрудыраванасць ў веданні польскай мовы і культуры Польшчы. Мерапрыемства праходзіла ў добразычлівай атмасферы. Каманды ацанілі захапляльнасць заданняў, працавалі зладжана, праяўлялі імкненне да перамогі дзякуючы сваім лідэрам-капітанам, ролі якіх добрасумленна выканалі студэнткі 3 курса Анастасія Васіленка і Дар'я Саўдон. Алімпіяда таксама з'явілася своеасаблівай формай кантролю ведаў, уменняў і навыкаў, атрыманых студэнтамі падчас навучальных практычных заняткаў. Па выніках ацэнкі журы абедзве каманды набралі аднолькавую колькасць балаў, гэта значыць перамагла дружба! Не абыйшлося і без сюрпрызаў: спантанна падчас правядзення алімпіяды утварылася каманда з гледачоў – студэнтаў, якія прыйшлі падтрымаць сваіх сяброў, але таксама цікавяцца польскай мовай. Ох, як жа яны стараліся не адставаць ад спаборнічаючых каманд, выконваць усе заданні ў адведзены час, і, калі нешта ў іх не атрымлівалася, то знаходзілі выхад з цяжкага становішча з гумарам! Рэжысёрам мерапрыемства выступіла старшы выкладчык кафедры германскіх моў Таццяна Зыгмундаўна Плашчынская. 

{gallery}2017/2017_04_06{/gallery}