Select your language

Студэнты трэцяга курса спецыяльнасцяў "Міжнародныя адносіны", "Міжнароднае права", "Сусветная эканоміка» і «Мытная справа» прынялі ўдзел у факультэцкай алімпіядзе па шведскай мове.

У якасці незалежных членаў журы былі запрошаны лектар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і Цэнтра шведскіх даследаванняў Бьерн Флайшманн і супрацоўнік універсітэта горада Мальмё, першы выкладчык шведскай мовы ў Беларусі Сара Апельквіст.

Навучэнцам былі прапанаваны заданні, выкананне якіх дэманстравала ўзровень іх лексічнай, граматычнай, камунікатыўнай і сацыякультурнай кампетэнцыі.

Віншуем Маргарыту Радзюк, студэнтку 3 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны», якая заняла першае месца!