Каманда студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" факультэта міжнародных адносін БДУ заняла першае месца ў Рэспубліканскай студэнцкай алімпіядзе па асновах бяспекі жыццядзейнасці чалавека і здароваму ладу жыцця. Алімпіяда праводзілася 31 сакавіка 2017 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. У ёй прынялі ўдзел 10 каманд з 6 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўлялі ад нашага факультэта студэнты 1 курса Лізавета Мядзведзь, Сяргей Лабанаў, Вікторыя Лукашэнка, Ангеліна Усеня, Аляксандр Кіркевіч, Павел Краўчанка, Алег Скачкоў, Аляксей Якубаў. Каманда–пераможца ўзнагароджана Дыпломам I ступені, а таксама дыпломам за самы высокі бал па тэматычным тэставанні (капітан каманды — Лізавета Мядзведзь).
Выказваем падзяку кандыдату медыцынскіх навук, дацэнту Таццяне Пятроўне Дзюбковай за высокі ўзровень падрыхтоўкі каманды факультэта міжнародных адносін да алімпіяды (ўзнагароджана Падзякай факультэта прыродазнаўства БДПУ імя Максіма Танка).
Факультэт міжнародных адносін БДУ віншуе пераможцаў Рэспубліканскай студэнцкай алімпіяды і жадае ім новых дасягненняў!
{gallery}2017/2017_03_31_03{/gallery}