Студэнты ФМА БДУ — пераможцы кейс-чэмпіянату, праведзенага ў рамках Х Міжнароднага адкрытага студэнцкага камунікацыйнага форуму PR-Кветка 2017!
31 сакавіка ў Інстытуце журналістыкі БДУ прайшоў фінал кейс-чэмпіянату, арганізатарам якога стаў Адукацыйны праект Bridge. Генеральным партнёрам турніру выступіў ААТ «Прыорбанк».
Шэсць лепшых каманд, паспяхова прайшоўшы адборачны этап, расказвалі пра свае ідэі па тэме «Як павысіць фінансавую пісьменнасць насельніцтва ў РБ" і паставілі журы ў няпростае становішча: каму аддаць сваю перавагу.
У выніку перамогу атрымала каманда «Captains of Business», у склад якой уваходзілі студэнты 5-га курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» Дар'я Лапіцкая, Караліна Чалай, Вольга Несцяровіч і Пётр Канавалаў.
Віншуем з заслужанай перамогай!
{gallery}2017/2017_03_31_02{/gallery}