Анастасія Герасімовіч — юрыст міжнароднай юрыдычнай фірмы Бейкерэнд Макензі ў Чыкага, спецыялізуецца ў галіне міжнароднага права з фокусам на дзяржаўна-прыватнае партнёрства (ДПП), праектнае фінансаванне і будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры. Раней Анастасія працавала Саветнікам кіраўніка місіі ААН у Рэспубліцы Беларусь і аказвала садзейнічанне ў распрацоўцы сумеснай стратэгіі развіцця ААН і Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады. Настасся таксама аказвала экспертную падтрымку па распрацоўцы і прасоўванні ДПП ў Беларусі.
ДПП уяўляе сабой сумесныя інфраструктурныя праекты дзяржавы і прыватнага бізнесу з мэтай рэалізацыі грамадска значных праектаў (напрыклад, будаўніцтва дарог, мастоў, электрастанцый і г.д.) ДПП стала вельмі актуальным у апошні час і ў Беларусі, дзе нядаўна быў прыняты Закон аб ДПП, а таксама ў цяперашні час развіваюцца пілотныя праекты.
6 і 7 красавіка Анастасія прачытае лекцыі, якія дазволяць студэнтам зразумець, што такое ДПП і што стаіць за дадзеным механізмам узаемадзеяння дзяржавы і прыватнага сектара пры развіцці праектаў інфраструктуры. У прыватнасці, гаворка пойдзе пра крыніцы фінансавання такіх праектаў, этапы ДПП і заключаемыя кантракты. Асаблівая ўвага будзе нададзена будаўнічым кантрактах і спадарожным рызыках, таму што кожны праект унікальны і від будаўнічага кантракту, які з'яўляецца неабходным для пэўнага праекта, будзе залежаць ад аб'ёму работ, яго складанасці, рынкавай сітуацыі і тыпу фінансавання. Падчас лекцый будуць прыведзены прыклады з міжнароднага вопыту значных праектаў ДПП, а таксама будзе разгледжана бягучая сітуацыя ДПП ў Беларусі.
Час і аўдыторыя пазначаныя ў раскладзе 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права".