Select your language

Выкладчык кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу Кірыл Генадзьевіч Машарскі ў рамках праграмы «Science Diplomacy» наведаў Індыю. Вашай увазе прапануецца артыкул пра гэтую краіну.

Індыя — гэта, безумоўна, непараўнальная з'ява па сваіх гістарычных і сацыякультурных маштабах. Калі разглядаць гістарычную глыбіню, Індыйская цывілізацыя (хараппская) з'яўляецца трэцяй па часе з'яўлення пасля егіпецкай і месапатамскай.

На сённяшні дзень Індыя прыцягвае да сябе ўвагу не толькі сваёй усходняй экзотыкай, але і ўражлівымі тэмпамі эканамічнага росту. Па выніках 2016 года, гэты паказчык склаў — 9%. Роля Індыі ў рэгіянальных справах і на сусветнай арэне імкліва ўзрастае.

Двухтыднёвая праграма «Science Diplomacy» праходзіла на базе індыйскай фабрыкі думкі (Research and Information System for Developing Countries) пад патранажам Міністэрства замежных спраў Індыі. На працягу двух тыдняў удзельнікам праграмы: дыпламатам, чыноўнікам і навукоўцам больш чым з 30 краін, прадставілася ўнікальная магчымасць паслухаць выступленні і пагутарыць з топ-30-ай асоб, якія ўплываюць на прыняцце рашэнняў у сферы навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Індыі.

З першага дня канферэнцыі звярнула на сябе ўвагу дзіўная шчырасць індыйскіх спікераў, яны гаварылі пра перспектывы і выклікі ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах без выкарыстання круглявых, прыемных слоў і бескарысных дыпламатычных штампаў. Для мерапрыемстваў падобнага ўзроўню гэта вялікая рэдкасць.

Па выніках удзелу ў гэтай праграме і атрыманай інфармацыі аб бягучым навукова-тэхнічным і інавацыйным развіцці Індыі, варта канстатаваць, што яна імкліва ўрываецца ў круг вядучых вытворцаў інавацый.

У 1986 годзе была запушчана дзяржаўная праграма па развіцці экспарту ІТ-прадукцыі і праграмнага забеспячэння. Дадзены прыярытэт разглядаўся як ключавы напрамак развіцця нацыянальнай эканомікі. Праграма дазволіла забяспечыць высокую дынаміку развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і параўнальна нядаўна прымусіла гаварыць у свеце пра «індыйскі тэхналагічным цуд».

На дадзены момант Індыя з'яўляецца адным з вядучых у свеце вытворцаў і стваральнікаў інфармацыйных тэхналогій, якая пакрывае у некаторых сектарах гэтай галіны да 2/3 агульных аб'ёмаў сусветнага рынку. Поспехі ў гэтым сектары дазволілі не толькі мадэрнізаваць эканоміку краіны, але і ўмацаваць яе пазіцыі ў сусветнай эканоміцы.

У найбліжэйшай будучыні ўрад Індыі плануе адкарэктаваць сістэму прыярытэтаў дзяржаўных выдаткаў на навуку і тэхналогіі. Сярод заяўленых мэтаў — павелічэнне выдаткаў на НДВКП з 0.9% да 2% ВУП.

Індыя, як і іншыя найбуйнейшыя дзяржавы свету, разглядае космас як зону сваіх геапалітычных і эканамічных інтарэсаў. На аснове эфектыўнай касмічнай дзейнасці ствараюцца новыя навуковыя, тэхналагічныя і тэхнічныя кірункі, дзе ваенныя і эканамічныя мэты цесна ўзаемазвязаны. Значных поспехаў Індыя дабілася ў гэтай галіне, вывеўшы на арбіту з дапамогай свайго абсталяванні Polar Launch Satellite Vehile 10 спадарожнікаў (2 індыйскіх і 8 замежных). У лютым 2017 года Індыя ўсталявала сусветны рэкорд па адначасовым вывадзе спадарожнікаў на арбіту — ракета-носьбіт PSLV-37 паспяхова вывеў на арбіту 104 спадарожніка. Важнасць касмічнай праграмы падкрэслівае выява касмічнага апарата на купюры наміналам 2 тысячы рупій.

Варта адзначыць, што Індыя з поўнай на тое падставай мяркуе, што створаны краінай ракетна-ядзерны патэнцыял забяспечвае рэгіянальную геастратэгічную раўнавагу паміж усімі ключавымі гульцамі ў гэтым рэгіёне.

Урад Індыі актыўна развівае атамную энергетыку, якая ўключае ўсе этапы паліўнага цыклу. У гэтай сувязі не менш уражлівым дасягненнем з'яўляецца спуск на ваду першай атамнай падводнай лодкі, тым самым Індыя далучылася да клуба краін, якім удалося распрацаваць і прымяніць тэхналогію размяшчэння атамнага рэактара на борце падводнай лодкі.

Такім чынам, Індыя хутка развіваецца, імкнучыся заняць годнае месца ў сусветнай эканоміцы і ў сістэме бяспекі рэгіёну і свету. На рэалізацыю гэтай мэты служаць рост і якаснае пераўтварэнне яе тэхналагічнага патэнцыялу і ваенна-тэхнічнага комплексу.

Кірыл Машарскі, выкладчык кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу

{gallery}2017/2017_03_31{/gallery}