Select your language

З 20 па 24 сакавіка клуб B&AF — "BRITAIN & AMERICA IN FOCUS" (кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў, кіраўнік —- В. В. Навумовіч) арганізаваў Тыдзень англійскай мовы на факультэце міжнародных адносін. Тэмай тыдня сталі папулярныя серыялы. Пяць дзён запар любы жадаючы мог прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных свайму любімаму серыялу. У панядзелак арганізатары і госці пагулялі ў Мафію ў стылі брытанскага серыяла «Sherlock», у аўторак і ў сераду на вялікім перапынку ў холе на дзесятым паверсе былі арганізаваны цікавыя конкурсы па матывах серыялаў «Breaking Bad» і «Game of Thrones». У чацвер і пятніцу студэнты паглядзелі эпізоды серыялаў «Stranger Things» і «Black Mirror» на англійскай мове. Асноўнай мэтай мерапрыемстваў стала папулярызацыя англійскай мовы сярод студэнтаў і матывацыя да яе вывучэння. Усе ўдзельнікі насычанага Тыдня атрымалі велізарны зарад добрага настрою і станоўчых эмоцый. Арганізатары мерапрыемства спадзяюцца, што традыцыя праводзіць Тыдзень англійскай мовы на ФМА захаваецца і ў наступныя гады.

Склад клуба B&AF — "Britain & America in Focus" выказвае падзяку кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў за прадастаўленую магчымасць увасобіць творчы патэнцыял клуба ў жыццё.

Больш інфармацыі пра мерапрыемства можна атрымаць на сайце: https://vk.com/enweek  і https://vk.com/bandaf

Станіслаў Вішнеўскі, студэнт 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" 

{gallery}2017/2017_03_24_02{/gallery}