22 сакавіка 2017 г. адбылося мерапрыемства, прысвечанае 60-годдзю падпісання Рымскай дамовы. У рамках дадзенай падзеі студэнты ФМА БДУ праслухалі лекцыю прафесара Балонскага ўніверсітэта Лючыі Серэны Росі.
Перад лекцыяй да студэнтаў і выкладчыкаў ў сувязі з юбілейнай датай звярнуліся паслы краін, якія падпісалі дамову.
Кіраўнік аддзела палітыкі, прэсы і інфармацыі Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь Джым Казенс выказаў падзяку факультэту за прадстаўленую магчымасць і адзначыў, што перад ЕС стаіць мноства праблем, але і безумоўных пераваг дадзенай інтэграцыі таксама дастаткова.
Начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Рэспублікі Беларусь Андрэй Бушыла ў сваёй прамове зрабіў акцэнт на перспектывах супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага саюза. За апошні час у адносінах ЕС і Беларусі назіраецца збліжэнне па многіх пытаннях.
Пасол Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Стэфана Б'янкі адзначыў важнасць Еўрапейскага саюза ў эканамічнай сферы і атамнай энергетыцы. Пасол адзначыў, што пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Італія была ізаляванай краінай, а цяпер у краіне пераважае мір, бяспека і росквіт. У якасці станоўчых момантаў Пасол адзначыў мабільнасць, бяспеку, лібералізацыю рынку. Па звестках статыстыкаі, усе краіны Еўрапейскага саюза пасля ўступлення здабылі талерантнасць, міжнародны мір і ўнутраную бяспеку, свабоду і інш. Пры гэтым ён закрануў і праблемы, якія стаяць перад ЕС: міграцыйны і фінансавы крызіс, тэрарызм.
Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германіі ў Рэспубліцы Беларусь Петэр Дэтмар звярнуў увагу на скептычнае стаўленне грамадзян краін-членаў Еўрапейскага саюза да еўрапейскіх наднацыянальных структураў. Такое стаўленне можна пераадолець шляхам прамых і актыўных зносіны палітыкаў і насельніцтва. На першае месца Пасол паставіў адкрытыя межы, ідэі і філасофію грамадзян Еўрапейскага саюза, ён адзначыў і свабодны рынак. Галоўнай мэтай Еўрапейскага саюза з'яўляецца прымусіць людзей паверыць у саюз.
Пасол Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Дзідзье Канесс у сваёй прамове гаварыў пра тое, што Еўрапейскі саюз быў створаны для эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва і ўсталявання міру пасля распаду СССР. Асноўнымі характарыстыкамі ЕС з'яўляецца: дэмакратычнасьць, павага да правоў чалавека і салідарнасць. Еўрапейскі саюз робіць акцэнт на свабоду перамяшчэнне, бяспеку, палітычную стабільнасць, урэгуляванне канфліктаў і барацьбу з тэрарызмам, міграцыйны крызіс, сацыяльную абарону. Заклад поспеху росквіту ЕС ляжыць у грамадскай думцы, а таксама ў дапамозе тым краінам, якія імкнуцца развівацца.
Часовы Павераны ў справах Каралеўства Нідэрланды Пол Ван Ооствеен гаварыў пра тое, што Еўрапейскі саюз уносіць мір і стабільнасць. Ён адзначыў, што найбольш важным у ЕС з'яўляюцца агульныя каштоўнасці, дэмакратычныя прынцыпы, захаванне правоў чалавека. Пазіцыя Нідэрландаў у рамках ЕС: падштурхнуць свет да супрацоўніцтва.
Намеснік кіраўніка місіі Вялікага Герцагства Люксембург Маскве Жыль Бауэр у сваёй прамове выказаў думку аб тым, што ЕС павінен функцыянаваць так, каб людзям усё было зразумела ў дзейнасці гэтай арганізацыі, каб была магчымасць уплываць на пэўныя праблемы шляхам кааперыравання з іншымі краінамі і падзелу адказнасці. Таксама ён адзначыў неабходнасць стварэння адзінага рынку.
Прафесар Балонскага ўніверсітэта Лючыя Серэна Росі ў сваёй лекцыі назвала Еўрапейскі саюз не арганізацыяй, а працэсам інтэграцыі, альбо некласічнай міжнароднай арганізацыяй. Таксама яна гаварыла пра ідэю наднацыянальнай ўлады «supranational power», важнасці Еўрапейскага суда, паколькі ён вырашае пытанні не толькі дзяржаў, але і простых людзей. Лектар адзначыла, што еўрапейская супольнасць хутка стане камерцыйнай. ЕС быў першы манетарны саюз, які зведаў 7 «пашырэнняў». Лектар падтрымлівае ідэю пашырэння Еўрапейскага саюза. Усе краіны павінны быць на адным узроўні. Прафесар вылучыла магчымыя шляхі выхаду з крызісу:
- рабіць акцэнт на ініцыятыўныя дзяржавы (любая інтэграцыя ідзе на карысць ЕС);
- па плыць плыні і ніяк не рэагаваць;
- стварыць адзіны рынак, але ніяк не рэагаваць на праблемы (каб знізіць існуючую інтэграцыю);
- паскорыць працэс абмеркавання, але не рашэнне праблем;
- накіроўваць актуальныя праблемы ў краіны-лідэры;
- рабіць больш — разам!
Дзяржавы могуць заключаць пагадненні па-за ЕС (як эксперымент для некаторых дзяржаў).
Пасля лекцыі ўдзельнікі мерапрыемства адказалі на пытанні студэнтаў.
{gallery}2017/2017_03_22_03{/gallery}