Select your language

Каманда факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта заняла шостае месца ў прэстыжным конкурсе па еўрапейскаму праве правоў чалавека ім. Рэнэ Касэна, які праводзіўся з 22 па 24 сакавіка 2017 г. у штаб-кватэры Савета Еўропы і ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека (Страсбург, Францыя). Каманда ФМА — першая сярод каманд, гаворачых на французскай як на замежнай мове.

Па выніках пісьмовай стадыі наша каманда была адабрана высокакваліфікаваным журы для вуснага прадстаўлення пазіцыі ў змадэляваным судовым працэсе ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека. Усяго для ўдзелу ў вусных раўндах конкурсу было адабрана 30 каманд з вядучых еўрапейскіх універсітэтаў. З каманд постсавецкага рэгіёну ў конкурсе ўдзельнічалі толькі 2 каманды: каманда ФМА БДУ і каманда Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расія).

Пазіцыю па выдуманай справе аб парушэнні Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод 1950 г. прадстаўлялі студэнтка спецыяльнасці «міжнароднае права» Таццяна Пацапня (2 курс) і студэнтка спецыяльнасці "міжнародныя адносіны" Ангеліна Юркова (5 курс). Кацярына Калюта (3 курс, «міжнароднае права») выступіла ў якасці юрыдычнага дарадцы дакладчыкаў.

Членамі каманды таксама з'яўляліся студэнты 5 курса спецыяльнасці «міжнароднае права» Таццяна Зінякова, Антаніна Марозава, Ігар Саковіч і студэнтка 3 курса спецыяльнасці "міжнародныя адносіны" Вольга Кахновіч.

Віншуем з такім вынікам і выказваем асаблівую падзяку за яго дасягненне трэнеру каманды — старэйшаму выкладчыку кафедры міжнароднага права ФМА БДУ Кацярыне Уладзіміраўне Кузняцовай.

Таксама дзякуем знешняму кансультанту каманды — саветніку суддзі Суда Еўразійскага эканамічнага саюза Вользе Разванавай

Вялікую падзяку за падтрымку ўдзелу каманды ФМА БДУ ў конкурсе па еўрапейскаму праве правоў чалавека ім. Рэнэ Касэна выказваем Інфармацыйнаму пункту Савета Еўропы ў г. Мінску.

Даведка: Конкурс па еўрапейскаму праве правоў чалавека ім. Рэнэ Касэна з'яўляецца адным з найбуйнейшых агульнаеўрапейскіх конкурсаў па міжнароднаму публічнаму праву. Ён уяўляе сабой імітацыю судовага працэсу ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека па справах аб парушэнні Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод 1950 г. Конкурс праводзіцца на французскай мове. Удзел у конкурсе закліканы развіваць у студэнтаў прафесійныя навыкі юрыста-міжнародніка, удасканальваць веды юрыдычнай французскай мовы, адточваць прамоўніцкія здольнасці і навыкі ўдзелу ў дыскусіі. Падрабязней пра конкурс можна даведацца на яго афіцыйным сайце: http://concourscassin.eu/