Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Беларускі інавацыйны фонд у 2017 годзе выступаюць партнёрамі маштабнага тэлевізійнага сацыяльна-адукацыйнага праекта "Мой бізнэс", трэці сезон якога праводзіцца ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал».
Мэтай праекта з'яўляецца садзейнічанне развіццю малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, фармаванню пазітыўнага стаўлення да прадпрымальніцкай ініцыятывы грамадзян, дэманстрацыя на канкрэтных прыкладах мадэляў вядзення бізнесу ў розных сітуацыях.
У трэцім сезоне праекта мяркуецца зрабіць акцэнт на інавацыйным і экспартным патэнцыяле малога і сярэдняга бізнесу.
Удзельнікам праекта будзе прадастаўлена магчымасць прэзентаваць свае бізнэс-ідэі пяці ментарам праекта — людзям, якія дасягнулі значных вынікаў у бізнесе, — кожны з якіх зможа адабраць 4 каманды. У кожнай камандзе вызначацца фіналісты, якія атрымліваюць ўзнагароджанне ў памеры за 2 000 (дзве тысячы) беларускіх рублёў кожны, а ў выпадку супадзення выбару тэлегледачоў і выбару ментара — дадатковае ўзнагароджанне ў памеры за 2 000 (дзве тысячы) беларускіх рублёў. Пераможца праекта атрымлівае ўзнагароду ў памеры 20 000 (дваццаць тысяч) беларускіх рублёў.
Да ўдзелу ў праекце ад БДУ запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты, прафесарска-выкладчыцкі склад, навуковыя работнікі і аўтары распрацовак.
Удзел у праекце бясплатны.
Праект рэалізуецца ў перыяд з сакавіка 2017 года па снежань 2017 года. Тэрмін прыёму заявак на ўдзел — да 10 красавіка 2017 года.
Анкету ўдзельніка праекту можна запоўніць на старонцы інтэрнэт-сайта http://ont.by/tv/projects/my_business_2017, больш падрабязная інфармацыя аб праекце таксама размешчана https://vk.com/my_ont.
Кантактная асоба ў Беларускім інавацыйным фондзе — Ала Вадзімаўна Мінько , тэл. + 375 17 293 17 81.