Select your language

Яркім і запамінальным дадаткам да шматлікіх мерапрыемстваў Тыдня раманскіх моў на ФМА стала выступленне юных гітарыстаў, якое адбылося 22 сакавіка.

Госці і студэнты факультэта арганізавалі выдатны міні-канцэрт, дзе прадставілі на суд гледачоў выдатна выкананыя музычныя кампазіцыі.

Сваім майстэрскім выкананнем гледачоў парадавалі вучань 6 класа сярэдняй школы № 32 г. Мінска Дзяніс Чэркас, студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» Мікіта Сінкевіч (1 курс) і Мухамад Шарыпаў (3 курс). Вяла канцэрт студэнтка гэтай жа спецыяльнасці Дар'я Грынкевіч. Дзякуючы выдатна выкананым кампазіцый гледачы змаглі акунуцца ў атмасферу цухоўных гукаў гітары. Такое выступленне нікога не пакінула абыякавым.

Секцыя іспанскай мовы дзякуе гасцям і студэнтам за выдатнае прадстаўленне і за падораныя пазітыўныя эмоцыі! 

{gallery}2017/2017_03_22{/gallery}