Select your language

Цяпер перад старшакласнікамі школ і гімназій як ніколі востра стаіць пытанне аб выбары будучай прафесіі. Вельмі важна абраць патрэбны факультэт для паступлення. Мы з упэўненасцю можам сказаць – гэта факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які заслужыў высокі аўтарытэт і шырокую вядомасць як унутры нашай краіны, так і далёка за яе межамі. Пра гэта гаварылі на сустрэчы з навучэнцамі гімназій № 15 і № 38 г. Мінска старэйшыя выкладчыкі кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў Таццяна Міхайлаўна Пісакова і Валерыя Уладзіміраўна Навумовіч. Яны азнаёмілі навучэнцаў з умовамі паступлення на ФМА, расказалі пра багатую гісторыю факультэта, добрых традыцыях, займальнай студэнцкай жыцці, перспектывах сваёй будучай прафесіі па наступных значных напрамках: міжнародныя адносіны, міжнароднае права, сусветная эканоміка, менеджмент са спецыялізацыяй менеджмент у сферы міжнароднага турызму, мытная справа, лінгвакраіназнаўства.

Выкладчыкі звярнулі асаблівую ўвагу на вывучэнне замежных моў на факультэце, паколькі відавочнай канкурэнтнай перавагай навучання на ФМА з'яўляецца паглыбленае вывучэнне студэнтамі двух і больш замежных моў. У цяперашні час кафедрамі моўных дысцыплін забяспечваецца выкладанне 17 замежных моў. Пашыраецца пералік факультатываў, якія прадстаўляюць магчымасць жадаючым вывучаць трэцюю замежную мову. Місія факультэта міжнародных адносін БДУ – «Вучыць і выхоўваць сваіх гадаванцаў жыць сваім розумам і сваёй працай, паважаць традыцыі беларускага народа, творча развіваць і ўкараняць інавацыі. Сумеснымі намаганнямі выкладчыкаў і студэнтаў садзейнічаць умацаванню міру, супрацоўніцтва і справядлівасці як унутры Беларусі, так і ў адносінах нашай краіны са знешнім светам!» – рэалізуецца ў поўным аб'ёме.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі задаць свае пытанні. І навучэнцы скарысталіся гэтай магчымасцю з вялікім задавальненнем. Як адзначылі старшакласнікі, сустрэча была ім карыснай, прайшла жыва і цікава. 

{gallery}2017/2017_03_29{/gallery}