24 сакавіка, у заключны дзень Тыдня раманскіх моў, у адпаведнасці з праграмай секцыі іспанскай мовы адбыліся дыпламатычныя чытанні на тэму «Паспяховая кар'ера дыпламата: ¿Qué se esconde detrás de la fachada?". Перад прысутнымі выступіў Дарадца дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь, старшы выкладчык кафедры Г. Д. Ляшук. Адбылася жывая і нязмушаная размова пра тое, да чаго трэба быць гатовым, прысвячаючы сябе, на першы погляд, лёгкай і бясхмарнай кар'еры спецыяліста-міжнародніка. Акрамя прафесійных патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да дыпламата, а таксама да будучага спецыяліста ў сферы міжнародных адносін, асаблівая ўвага была ўдзелена момантам, часам схаваным за кадрам і не заўсёды вядомым шырокай публіцы. Больш за тое, пра іх не пішацца ў падручніках і не заўсёды гаворыцца на лекцыях і практычных занятках. Вобразна кажучы, пра тое, што адбываецца «на кухні». Гаварылася пра паўсядзённую і руцінную працу і заняткі, якія, на першы погляд, могуць здавацца бескарыснымі і непрэстыжнымі.
А паколькі іспанамоўны свет немагчыма ўявіць сабе без музыкі, то і дадзенае мерапрыемства не стала выключэннем. Ва ўласцівай іспанскай манеры выступленне пачыналася і завяршалася музычным суправаджэннем. Варта адзначыць, што музычнае суправаджэнне выкарыстоўвалася не проста як фон, а ўтрымлівала ў сабе краіназнаўчыя звесткі, якімі абавязкова павінен валодаць кожны эксперт у галіне міжкультурных камунікацый. Секцыя выкладчыкаў іспанскай мовы дзякуе Рыгору Дзям'янавічу Ляшуку за выдатнае і змястоўнае мерапрыемства!
{gallery}2017/2017_03_24{/gallery}