22 сакавіка ў межах тыдня раманскіх моў на ФМА прайшло чарговае пасяджэнне дыскусійнага клуба на іспанскай мове. У ім узялі ўдзел студэнты другога і трэцяга курсаў спецыяльнасці "Міжнароднае права", якія вывучаюць іспанскую мову як першую замежную. Для абмеркавання была абрана актуальная на дадзены момант тэма: «Міграцыйная палітыка Еўрапейскага Саюза». Трэба адзначыць, што на этапе падрыхтоўкі студэнты з вялікай адказнасцю паставіліся да падбору і вывучэння неабходных матэрыялаў.
На адкрытым пасяджэнні студэнтам спачатку быў прапанаваны відэасюжэт з дакументальнага фільма «El drama de los inmigrantes», а таксама шэраг пытанняў для наступнага абмеркаванні. У дыскусіі закраналіся наступныя пытанні: ¿Europa tiene miedo de que se cambie su naturaleza cristiana y blanca con la inmigración? ¿Por qué los países de Europa del Este son tan reacios y solo permiten el "tránsito"? ¿Hay manera de prevenir las olas migratorias antes de que estas ocurran? ¿Con tanta presión sobre las fronteras, ¿podría desaparecer Schengen?
Студэнты актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіі, прадэманстраваўшы добрае валоданне мовай. Удзельнікі не толькі праінфармавалі аўдыторыю па тэме, але і паказалі ўменне выказваць асабістае меркаванне і прапанавалі ўласныя рашэнні праблемных пытанняў. Хочацца адзначыць, што пасяджэнне клуба прайшло на высокім арганізацыйным узроўні, за што секцыя іспанскай мовы выказвае словы шчырай падзякі старэйшым выкладчыкам кафедры Ларысе Канстаўцінаўне Гутар, Анастасіі Уладзіміраўне Масілевіч і іх студэнтам.{gallery}2017/2017_03_22_02{/gallery}