Select your language

24 сакавіка 2017 года ў УА Міжнародным універсітэце "МІПСА" прайшоў IX Міжнародны конкурс студэнцкіх праектных работ на замежных мовах "Узаемадзеянне моў і культур – умова паспяховага развіцця грамадства", мэта якога складалася ў развіцці і ўдасканаленні ў студэнтаў навыкаў публічнага выступу, раскрыцці іх асобаснага і творчага патэнцыялу.

У гэтым конкурсе студэнтка 3 курса аддзялення "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму» Вераніка Мікалаеўна Калевіч годна прадставіла факультэт і кафедру германскіх моў, заняўшы першае месца і атрымаўшы Дыплом I ступені за прэзентацыю індывідуальнага праекта на нямецкай мове па тэме «Wie deutch ist Deutchland" (навуковы кіраўнік – загадчык кафедры германскіх моў М. Ф. Арсенцьева).

Кафедра германскіх моў віншуе пераможцу конкурсу і жадае ёй далейшых навуковых і творчых поспехаў!