21 сакавіка ў рамках Тыдня раманскіх моў секцыя італьянскай мовы правяла мерапрыемства "Il mosaic italiano", на якім былі прадстаўлены студэнцкія прэзентацыі аб Італіі і італьянцах. У сваіх работах студэнты расказалі пра тое, як яны бачаць Італію, яе культуру, кухню, італьянцаў і іх нацыянальны характар.
Ганаровым госцем мерапрыемства была аташэ па культуры Пасольства Італіі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыня Крысціна Ск'явон, якая ў сваім выступе дала высокую ацэнку прадстаўленым прэзентацыям і адзначыла высокі ўзровень валодання італьянскай мовай.
{gallery}2017/2017_03_21{/gallery}