Select your language

 Урад Славацкай Рэспублікі (у рамках афіцыйнай дапамогі супрацоўніцтву) вызначыўдля беларускіх грамадзян у 2017—2018 навучальным годзе 3 стыпендыі (2 — бакалаўр / магістр, 1 — дактарант) для поўнага курсу вышэйшай адукацыі ў Славацкай Рэспубліцы па адной з прадстаўленых спецыяльнасцяў:

  • выхаванне і педагагічныя навукі;
  • эканоміка і менеджмент;
  • экалогія і навакольнае асяроддзе;
  • архітэктура і будаўніцтва;
  • канструкцыйныя інжынерная справа, тэхналогіі, вытворчасць і камунікацыя;
  • сельская гаспадарка;
  • лясная гаспадарка;
  • водная гаспадарка.

Адным з умоў атрымання стыпендыі Урада Славацкай Рэспублікі з'яўляецца валоданне славацкай мовай на пэўным узроўні. Для абраных намінантаў курс бясплатны і яго арганізуе Аддзяленне моўнай і прафесійнай падрыхтоўкі Цэнтра далейшай адукацыі Універсітэта ім. Я.А.Каменскага ў г. Браціславе з 1 верасня 2017 г. па 30 чэрвеня 2018 г. Больш падрабязную інфармацыю пра курс можна знайсці на сайце http://www.cdv.uniba.sk

Для ўдзелу ў конкурсе стыпендый неабходна:

  1. Заявы з усімі прыкладзенымі дакументамі намінанты адпраўляюць у электронным выглядзе ў Славакію праз партал: www.vladnestipendia.sk (тэхнічная падтрымка: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., тэл. +421 907 551 404) з 29 сакавіка па 30 мая 2017 г. Дакументы, якія не былі зарэгістраваны ў электронным выглядзе, у пісьмовай форме да разгляду прымацца не будуць.
  2. намінацыя ад універсітэта
  3. дасягненні ў вучобе падчас усяго працэсу навучання ў ВНУ;
  4. указаць выбраную праграму навучання (магістратура, аспірантура + спецыяльнасць).

Заявы намінантаў, якія не будуць адпавядаць названым крытэрам, камісія разглядаць не будзе. Арыгіналы дакументаў прыняты намінант абавязаны ўзяць з сабой у Славакію, паколькі без іх будзе немагчымым ажыццявіць выплату стыпендыі.

Дата прыбыцця намінантаў — першы тыдзень верасня, у выпадку непрадбачаных абставінаў — не пазней за 30 верасня 2017 г.

Для намініравання ад факультэта пішыце на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. па 15 мая ўключна.

Інфармацыя пра стыпендыі і выдаткі