Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года — 2016». У конкурсе перамаглі 44 прадстаўніцы усіх рэгіёнаў Беларусі. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прайшла 18 сакавіка ў Мінску.
У конкурсе шэсць намінацый, якія перыядычна змяняюцца. Асноўныя крытэрыі для ўдзелу ў конкурсе: дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці, выхаванні дзяцей і моладзі, уклад у развіццё вёскі, духоўнасці і культуры, навукі. Удзельніцамі конкурсу сталі прадстаўніцы усіх рэгіёнаў краіны. У намінацыі «За выхаванне дзяцей і моладзі» ўзнагароды ўдастоена маці-гераіня, дацэнт кафедры міжнародных адносін ФМА БДУ Алеся Садоўская.
Калектыў факультэта і кафедры міжнародных адносін віншуе Алесю Мікалаеўну з узнагародай і жадае далейшых поспехаў!