Select your language

Кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў віншуе ўсіх удзельнікаў алімпіяды па сусветнай эканоміцы з паспяховым завяршэннем фінальнага этапу конкурсу па англійскай мове! Два дні вы «змагаліся» індывідуальна і ў камандах, выконваючы няпростыя заданні на праверку розных навыкаў выкарыстання замежнай мовы ў вырашэнні як моўных, так і прафесійных творчых задач на замежнай мове. Жадаем пераможцам, якія занялі прызавыя месцы ў індывідуальным і камандным заліках, у розных намінацыях, прапанаваных фарматам конкурсу, а таксама ўсім удзельнікам алімпіяды далейшых поспехаў у вывучэнні англійскай мовы прафесійнай накіраванасці, велізарных асабістых дасягненняў, творчага плёну. Асабліва прыемна адзначыць, што адмысловы госць алімпіяды намеснік кіраўніка місіі Злучанага Каралеўства і Паўночнай Ірландыі Іан Фокс з задавальненнем адзначыў зацікаўленасць студэнтаў у вывучэнні англійскай мовы і ў правядзенні такога кшталту мерапрыемстваў, асаблівую актыўнасць, шматлікасць удзельнікаў і выказаў гатоўнасць у далейшым прымаць удзел у такіх цікавых мерапрыемствах. Студэнтам-удзельнікам было асабліва прыемна атрымаць сертыфікаты ўдзельнікаў і пераможцаў з рук ганаровага госця — носьбіта мовы. Выказваем падзяку кафедры сусветнай эканомікі за ініцыятыву правядзення дадзенага мерапрыемства і за запрашэнне да ўдзелу ў ёй у частцы арганізацыі конкурсаў на англійскай мове, усім выкладчыкам кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, якія прынялі ўдзел у падрыхтоўцы матэрыялаў конкурсаў на англійскай мове, членам аргкамітэта і журы за вялікую работу па арганізацыі правядзення дадзенага мерапрыемства. Асаблівую падзяку выказваем старэйшаму выкладчыку кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Аляксандру Фёдаравічу Піскунову за прафэсійны пераклад у ходзе цырыманіяльнай часткі алімпіяды, старэйшым выкладчыкам Е. В. Пільгун, А. В. Бабуку за дапамогу ў падрыхтоўцы конкурсу і этапу ўзнагароджання на англійскай мове.

Вынікі 2 этапы конкурсу па англійскай мове «Праверка навыкаў гаварэньня на замежнай мове» з Адкрытай алімпіяды па сусветнай эканоміцы.

Індывідуальны залік:

1 месца — Кацярына Бычкова (БДУ)
2 месца — Джаннет Амангельдыева (БДЭУ)
3 месца — Сямён Соркін (Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім. Я. Купалы)

Намінацыя Professional communication and presentation skills

  • Мілана Букаціна (БДУ)
  • Павел Буднікаў (Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі)
  • Ірына Станіслаўчык (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь)

Камандны залік:

  • 1 месца — Crew (БДУ): Павел Сяргеевіч, Кацярына Бычкова, Антон Майдан, Аліна Фамянок;
  • 2 месца — Тутэйшыя (БДЭУ): Раман Клеўжыц, Лізавета Лапіцкая, Анастасія Клышка;
  • 3 месца — 2 + 2 (БДУ): Ягор Жарын, Вадзім Жураўлёў, Дар'я Тапаркова, Віталіна Шаравар.

Намінацыя Рronunciation skills

  • G-4 (БДЭУ): Алена Буквальная, Кацярына Дярачэнік, Ганна Кічкайла, Вікторыя Шышко.

Намінацыя Professional communication and presentation skills

  • ETHEREAL (Палескі дзяржаўны ўніверсітэт): Святлана Латышэвіч, Ганна Сяргеева, Кацярына Юшко.

Нагадваем, што пераможцы алімпіяды і ўсе ўдзельнікі 1 і 2 этапаў конкурсу праверкі ведаў замежнай мовы адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы ў індывідуальным і камандным заліках удастоены адпаведных сертыфікатаў пераможцаў і ўдзельнікаў алімпіяды па англійскай мове. Тыя ўдзельнікі, якія не прысутнічалі на ўрачыстым закрыцці алімпіяды, могуць забраць сертыфікаты на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў (тэл. 209 57 57, аўд. 914).

 

{gallery}2017/2017_03_15{/gallery}